Get Mystery Box with random crypto!

#галасыптушак Канаплянка – песню гэтай птушкі можна пачуць н | Дзікая прырода побач

#галасыптушак
Канаплянка – песню гэтай птушкі можна пачуць нават восенню і ўзімку.

Песня складаная і меладычная, складаецца з разнастайных пошчакаў, ціўканняў, свістаў, трэскаў, якія ідуць адзін за адным без пэўнага парадку, урыўкамі па некалькі секундаў.

Самец спявае, седзячы на вяршынях кустоў ці на дрэвах, на правадах, на плоце. Пры гэтым прыўздымае чубок на галаве і паварочваецца з боку на бок. Часамі ён узлятае з песняй высока ў паветра і, зрабіўшы два-тры колы, плануе назад на прысаду.

Канаплянкі – насельнікі культурнага ландшафту. Насяляюць сады, жываплоты, дрэўныя і хмызняковыя насаджэнні, хмызняковыя зарасці па паплавах і ўзлесках.

Можа канаплянкі і твае суседзі? Чуў_ла іх песню?

Фота: Blattkaktus, commons.wikimedia.org.