Get Mystery Box with random crypto!

Пустальга вядомая сваім уражальным палётам, калі яна трапечацц | Дзікая прырода побач

Пустальга вядомая сваім уражальным палётам, калі яна трапечацца ў паветры ў пошуках здабычы.

Птушка завісае на месцы на вышыні 10-20 м і выглядвае прыдатны аб'ект палявання. Узмахі крылаў пры гэтым вельмі хуткія і частыя, хвост разгорнуты веерам і трохі апушчаны ўніз. Крылы рухаюцца ў адной шырокай гарызантальнай плоскасці і адначасна перасоўваюць вялікія масы паветра. Заўважыўшы патэнцыйную здабычу, напрыклад, палёўку, пустальга пікіруе ўніз і хапае яе, прытарможваючы ўжо каля самай зямлі.

Дзякуй за фотасерыю ўдалага палявання пустальгі @ptu6ki.