Get Mystery Box with random crypto!

Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з | Дзікая прырода побач

Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з кулікоў. Гэта і па дзюбе відаць, і па даўгалыгасці птушкі: шыладзюбка – адна з самых даўганогіх птушак планеты! Праўда, не ў абсалютным выражэнні, а ў суадносінах памераў цела і ног.

І вось гэтымі самымі нагамі та-а-ак зручна хадзіць па плыткаводдзі і збіраць са дна бесхрыбетных! Яны такія смачныя, што шыладзюбка ў пошуках ласунку часам заходзіць у ваду "па плечы". Загнуты канец дзюбы слізгае па паверхні дна, падбіраючы далікатэсы.

У Беларусі шыладзюбка – вельмі рэдкі від, вядомыя адзінкавыя выпадкі гнездавання. Але, магчыма, і табе калі-небудзь пашанцуе яе ўбачыць.

Гэтае чароўнае фота зрабіла Алёна Ціхановіч у Веткаўскім раёне.