Get Mystery Box with random crypto!

#галасыптушак Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным | Дзікая прырода побач

#галасыптушак
Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным свеце – чорны дрозд. Некаторыя нават лічаць яго лепшым за салаўя спеваком.

Песня чорнага дразда гучная і прыгожая, складаецца з прыемных свіставых і флейтавых гукаў, напрыклад, "труцi-трут-цйю-цйю-сiту". Найбольш актыўна чорныя дразды спяваюць досвіткам і на заходзе, звычайна седзячы на вяршыні ці ў кроне дрэва, у гарадскіх умовах – на даху ці іншым узвышаным месцы.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.

Слухаць гэтых пеўчых птушак можна з сакавіка па чэрвень, часам можна пачуць спеў у ліпені.

The Beatles уключылі ў свой "Белы альбом" трэк у гонар гэтай птушкі. У песні "Чорны дрозд" можна пачуць яго шчабятанне.