Get Mystery Box with random crypto!

Не пакідай смецця. Усё, прывезенае ці прынесенае з сабой, забя | Дзікая прырода побач

Не пакідай смецця. Усё, прывезенае ці прынесенае з сабой, забяры назад.

Не прыкормлівай дзікіх жывёл. Яны могуць прывыкнуць да гэтага, будуць выпрошваць ежу ў іншых турыстаў. У жывёл можа знікнуць страх перад чалавекам, а гэта можа быць небяспечна для абодвух бакоў.

Не забірай нічога з прыроды. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.

Беражы расліннасць. Не зрывай кветкі, не ламай кусты, не ссякай дрэвы падчас адпачынку на прыродзе.

Падтрымай мясцовы бізнес. Наведай кафэ, спыніся ў аграсядзібе, купі сувеніры ў рамеснікаў. Калі захаванне прыроды будзе выгадным для мясцовых людзей, то яны будуць дбаць пра яго. Але сачы, каб сувеніры не былі зроблены з частак жывёл ці рэдкіх раслін.

Выконвай гэтыя простыя парады, і сваім адпачынкам ты дапаможаш дзікай прыродзе захавацца.

Фота: Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч, Міхаіл Капычка.