Get Mystery Box with random crypto!

Найлепшы адпачынак – на прыродзе: яна і супакоіць, і натхніць, | Дзікая прырода побач

Найлепшы адпачынак – на прыродзе: яна і супакоіць, і натхніць, і ўразіць. Галоўнае – дбаць пра яе ў сваіх вандроўках, каб яна магла і далей квітнець.

Як турысту не нашкодзіць дзікай прыродзе і падтрымаць яе?

Выбірай гідаў, якія падтрымліваюць прынцыпы адказнага турызму. Яны дапамогуць табе ненаўмысна не нашкодзіць прыродзе.

Паводзься ціха і спакойна, не слухай гучную музыку, каб не напалохаць жывёл. Гэта пазбавіць іх лішняга стрэсу, а ў цябе будзе болей шанцаў пачуць, убачыць і сфатаграфаваць іх.

Гуляючы па асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, трымайся сцяжыны/дарогі. Не збочвай з іх: так ты парушыш наземнае покрыва, а баланс такіх тэрыторый вельмі крохкі і цяжка аднаўляецца. Тое ж датычыць і машын ды квадрацыклаў: не з’язджай з дарог.

Не палі вогнішчаў. Агонь – гэта заўсёды рызыка пажару. Калі без вогнішча ніяк не абысціся, распальвай яго толькі ў адведзеным для гэтага месцы і перад сном ці адыходам дбайна яго патушы і пераканайся, што ўсе вугельчыкі пагаслі.