Get Mystery Box with random crypto!

Пеўчая і драпежная птушкі – здаецца, што гэта розныя полюсы св | Дзікая прырода побач

Пеўчая і драпежная птушкі – здаецца, што гэта розныя полюсы свету птушак. Уявіць сабе шуляка (ястреба), які выводзіць трэлі, гэтак жа цяжка, як салаўя, які раздзірае цела ахвяры.

Але вялікі грычун (серый сорокопут) – пацверджанне, што ў прыродзе магчыма ўсё. Ён належыць да атраду вераб’інападобных, то бок пеўчых птушак. Але пры гэтым вядзе драпежніцкі лад жыцця – асноўную частку яго здабычы складаюць дробныя пазваночныя: жабы, яшчаркі, грызуны і птушкі, хоць буйнымі казуркамі ён таксама не грэбуе.

Дзюба ў яго магутная, кручкаватая, падобная да шуляковай, якая красамоўна сведчыць пра "прафесію" гэтай птушкі. #птушыныяцікавосткі

Фота: Іна Шкурко, Вольга Жмура, t.me/ptushkafota.