Get Mystery Box with random crypto!

Птушаняты сокала-пустальгі на першым гняздзе з пухнатых камячк | Дзікая прырода побач

Птушаняты сокала-пустальгі на першым гняздзе з пухнатых камячкоў ператварыліся ў сапраўдных падлеткаў. Ужо выглядаюць амаль як дарослыя самкі, толькі цямнейшыя і з рэшткамі пуха на галаве (там яго цяжэй пачысціць), і хвосцікі яшчэ яўна карацейшыя.

Самка і самец ужо не разбіраюць і не дзеляць здабычу. Усё самі!
Ужо зусім хутка пачнуць выскокваць-вылятаць з нішы.

На другім гняздзе самка самастойна працягвае гадаваць птушанят. Нядаўна прынесла даволі незвычайную здабычу – ласку!

Анлайн-трансляцыя з гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце тут: birdwatch.by/pustalga-brest2022.