Get Mystery Box with random crypto!

Балотная чарапаха – адзін з самых старажытных відаў беларускай | Дзікая прырода побач

Балотная чарапаха – адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У траўні-ліпені самкі адкладваюць яйкі. Але большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі.

Як уратаваць балотных чарапах?
Валанцёры ў Брэсцскай вобласці накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

Фота: Аляксандр Сербун, Яўген Місіюк, Аляксандр Мініч.