Get Mystery Box with random crypto!

Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытны | Дзікая прырода побач

Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від. Таму мы пачынаем новую рубрыку #галасыптушак!

Запамінай галасы, каб сярод агульнага птушынага гоману пазнаваць хаця б некаторых знаёмых птушак.

Беларускі "папугайчык" – чаромашнік (чечевица). На вочы гэтыя прыгажуны трапляюцца рэдка, бо хаваюцца ў густым лісці кустоў, лазняку каля вады. Але часта выдаюць сябе гучным і меладычным свістам (часцей за ўсё з вершаліны куста), які складаецца з чатырох альбо пяці флейтавых гукаў "чі-ві-чю-ві-чю", "ві-чі-вi-чі-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

А табе даводзілася чуць чысты і прыгожы спеў гэтай птушкі?