Get Mystery Box with random crypto!

На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра відаць, што іх 5. | Дзікая прырода побач

На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра відаць, што іх 5. Яны ўжо заўважна падраслі і самка не можа ўсіх загнаць пад сябе, калі абагравае.

На другім гняздзе сітуацыя не такая добрая: самец часта прылятае без здабычы, самцы не хапае ежы, і яна самастойна лётае паляваць. У гэты час самец падмяняе яе на кладцы.

Учора за 12 гадзін самец двойчы прылятаў на гняздо і абодва разы пусты. Самка лятала кожны раз паляваць сама прыкладна на гадзіну, але першы раз ён яе не дачакаўся, і яйкі былі без абагрэву і нагляду бацькоў каля 40 хвілін.

Тое, што самец не корміць самку ў перыяд інкубацыі – яшчэ не самая вялікая праблема з магчымых. Бо птушанят у яйках трэба абаграваць, але не трэба карміць. Калі гэтак жа будзе працягвацца пасля вылуплення птушанят, яны паступова загінуць ад голаду, а калі самка будзе паляваць сама – яшчэ і ад холаду. Але паглядзім, што будзе далей.

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.