Get Mystery Box with random crypto!

Птушаняты чорнай жаўны – самага вялікага беларускага дзятла. | Дзікая прырода побач

Птушаняты чорнай жаўны – самага вялікага беларускага дзятла.

Патомства выкормліваюць абодва бацькі, прыносяць ім буйныя камякі корму, якія практычна цалкам складаюцца з мурашак і іх кукалак.

Птушаняты пакідаюць гняздо праз 24–28 дзён пасля вылуплення, перад гэтым птушаняты падоўгу высоўваюцца з дупла і крычаць. Дарослыя птушкі, наадварот, каля гнязда паводзяць сябе ціха.

Вывадак трымаецца на ўчастку бацькоў, але пад канец лета рассейваецца.

Фота: Кацярына Хведанцэвіч, Брэст.