Get Mystery Box with random crypto!

Чарговы артыкул з серыі '10 цытат аб правах чалавека, якія ўва | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Чарговы артыкул з серыі "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«Для тых, хто прыгнечаны, вельмі важна ведаць, што яны не самотныя. Ніколі не дазваляйце нікому казаць вам, што тое, што вы робіце, не мае сэнсу» Дэсманд Туту

Гэта заклік, які аб'ядноўвае актывістаў усіх краін; яго аўтар – Дэсманд Туту, вядомы Паўднёваафрыканскі змагар з апартэідам і тэолаг. Усё сваё жыццё ён адстойваў правы чалавека, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Гэтая цытата гучыць у зваротах Amnesty International і іншых арганізацый / актывістаў, якія кажуць аб правах чалавека.