Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем серыю артыкулаў '10 цытат аб правах чалавека, якія | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«У мяне ёсць мара.»Марцін Лютэр Кінг-малодшы

Сярод знакамітых кароткіх выслоўяў гэта, мабыць, адно з самых вядомых. Яно прагучала ў выступе Марціна Лютэра Кінга падчас маршу на Вашынгтон. У прамове, якая стала гістарычнай, доктар Кінг апісаў сваю мару-свет без расізму. Нават людзі, не знаёмыя з жыццём доктара Кінга і тэкстам усяго выступу, ведаюць фразу "У мяне ёсць мара" і тое, што яна звязана з грамадзянскімі правамі.