Get Mystery Box with random crypto!

Апошні артыкул з серыі '10 цытат аб правах чалавека, якія ўвай | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Апошні артыкул з серыі "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«Спачатку яны прыйшлі за сацыялістамі, і я маўчаў, таму што я не быў сацыялістам. [...] Затым яны прыйшлі за яўрэямi, я маўчаў, таму што я не быў яўрэем. Затым яны прыйшлі за мной – за мяне ўжо не было каму заступіцца».Марцін Німелер

Гэтая эмацыйная цытата-адна з версій прызнання, зробленага нямецкім пастарам лютэранскай царквы. Яна пацвярджае, што тыя, хто пачаў парушаць правы чалавека, наўрад ці спыняцца. Маўчанне дапамагае прыгнятальнікам. Часам групы людзей, пералічаныя ў гэтай фразе, мяняюць на іншыя, каб яна гучала больш актуальна.