Get Mystery Box with random crypto!

​Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даслед | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Уладзіміру Сокалу - жыхару Наваельні (Дзятлаўскі раён), асуджанаму на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе па арт. 364 і 369 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

"Дарагі Уладзімір,

Мяне завуць Пётр Рудкоўскі. Мы раней не былі знаёмыя, але хацелася б напісаць і – калі пашанцуе – атрымаць адказ. Хацелася б даведацца, як Вашы справы, настрой, наколькі зносныя ўмовы ў калоніі.

Пакуль што мала ведаю пра Вашы зацікаўленні, таму папросту напішу пра самыя розныя рэчы, якія адбыліся ў свеце ад пачатку чэрвеня. Мяркую, што прынамсі нешта з гэтага патрапіць у Вашы зацікаўленні :) Што ж, надалей на свеце грасуе пандэмія – сумарная колькасць перажыўжых інфікаванне каронавірусам сягае 175 мільёнаў. Таму беражыце сябе, наколькі гэта магчыма, і ў цэлым зычу моцнага здароўя!!

Міжнародны трыбунал у Гаазе канчаткова заключыў, што Ратка Младзіч, які адказны за забойствы баснійскіх мусульманаў, вінаваты і што павінен несці адпаведную адказнасць. Трошкі з іншай сферы: Сальвадор стаў першай краінай, у якой біткойн афіцыйна прызнаны плацельным сродкам! 10 чэрвеня было зацменне Сонца, але мне, на жаль, не пашэнціла пабачыць :(

Што яшчэ: у далёкай Мьянме пачаўся судовы працэс супраць Аўн Чжы, якую абвінавачваюць у карупцыі. Парадаксальна тое, што Аўн Чжы – законна абраная прэзідэнт краіны, а працэс ініцыяваны групай, якая ажыццявіла дзяржаўны пераварот. Паўстае пытанне: хто каго тут павінен судзіць? Думаю, гісторыя адкажа на гэта пытанне...

"Моц у слабасці ўдасканальваецца". Гэтыя словы апостала Паўла круцяцца ў галаве, калі чытаю і думаю пра Вашу сітуацыю. "Хто сее ў болі, жаць будзе ў радасці" - гэта яшчэ адно выказванне, якое тычыцца мужных і смелых беларусаў, такіх як Вы.

Трымайцеся, дарагі Уладзімір, калі магчыма, пішыце!

Ваш Пётр Рудкоўскі".

Вы таксама можаце напісаць ліст Уладзіміру Сяргеевічу Сокалу:
СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі