Get Mystery Box with random crypto!

​Блогер Андрэй Павук ('Красная зелень', 'Рудабельская паказуха | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Блогер Андрэй Павук ("Красная зелень", "Рудабельская паказуха") далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў лісты Сяргею Ціханоўскаму і Міколу Дзядку.

"Дарагі сэрцу, любімы Сяргей. Прывітанне табе, дружа! Ты вялікі маладзец! Беларусь ганарыцца табой, бо твая “Краіня для жыцця” узрушыла грамадскае балота. Ніхто не любіць беззаконне, нават тыя, хто чытаюць гэтае пісьмо. І гэта вельмі красамоўна. Перамога побач, як і пуцінская інтэграцыя, але дзякуючы такім светлым людзям, як ты, у нас усё атрымаецца. Чакаем Цябе на волі. У Беларусі ты будзеш народным героем.
З павагай, твой Павук Андрэй і Вольга".

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Сяргею Леанідавічу Ціханоўскаму:
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

"Дарагі сэрцу, любімы Мікалай. Прывітанне табе, дружа! Ты вялікі маладзец! Беларусь ганарыцца табой, бо тваё навучэнне не прайшло проста так. Ніхто не любіць безаконне, нават тыя, хто чытаюць гэтае пісьмо. І гэта вельмі красамоўна. Перамога побач, як і пуцінская інтэграцыя, але дзякуючы такім светлым людзям, як ты, у нас усё атрымаецца. Чакаем Цябе на волі.
З павагай, твой Павук Андрэй і Вольга".

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Мікалаю Аляксандравічу Дзядку:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі