Get Mystery Box with random crypto!

9. Хутар Амшын (Лунінецкі раён) Месца, якога па назве на мапе | Вёскі Беларусі

9. Хутар Амшын (Лунінецкі раён)

Месца, якога па назве на мапе Беларусі ўжо не знойдзеш, хоць там яшчэ жывуць людзі. Хутар далучылі да вялікай вёскі.

Упершыню мы сюды заехалі зімой, паразмаўлялі з мясцовымі, даведаліся, што тут сяліліся на выспах, а вакол у пару была вада. У самым лесе знаходзіўся ўжо закінуты дом вясковага настаўніка. У гэтай хаце хутара ніколі не было электрычнасці. Сярод раскінутых рэчаў мы пабачылі старыя фотаздымкі, часопісы, дакументы і нават дзённік, у якім усё было яшчэ па-беларуску. А ў куце аднаго з пакояў вісела незвычайная карціна. Тады мы з гарышча дасталі каля 30 старых праяўленых фотаплёнак, якія забралі з сабой.

Цяпер мы вярнуліся за карцінай. Малюнак на шкле - прадмет дэкору беларускай вясковай хаты на пач. 20 стагоддзя. Сяляне пісалі абразы, а потым жаночыя партрэты, нацюрморты ці проста малявалі рамкі для фота.

Мы пачысцілі ўсе фотаплёнкі, але алічбаваць выходзіць дорага, калі нехта мае сканэр - напішыце.

А вы маеце такія малюнкі, ці памятаеце іх у сваіх бабуль?