Get Mystery Box with random crypto!

8. Вёска Бобкі У пошуку апошніх жыхароў вёсак завіталі мы ў | Вёскі Беларусі

8. Вёска Бобкі

У пошуку апошніх жыхароў вёсак завіталі мы ў Драгічынскі раён. У суседняй вёсцы нам распавялі, што жыве ў Бобках толькі бабуля Марыя. Позняй восенню ці зімой невядома, ці даехалі б мы сюды, бо дарога з вялікімі ямінамі і праз лес. На ўездзе ў вёску стаіць крыж, упрыгожаны стужкамі - прыкмета жыцця. Адзіны жылы дом заўважылі амаль напрыканцы вуліцы. Але на дзвярах вісеў замок.

Мы паздымалі, хацелі ехаць далей, як з лесу выйшла тая самая бабуля Марыя. У руках яна трымала вядро з чарніцамі. Спачатку яна да нас паставілася падазрона, але потым распавяла, як ёй тут жывецца:

"Вожыкі вось ходзяць, вынесу ім часам чаго-небудзь, суп ці нешта вадкае. Вожык як свіння есць! Ліса ходзіць. Ваўкі жывуць, але яны прахадзяшчыя. Ён лесам пайшоў сабе…"

Мы селі ў аўто, развярнуліся і бачым, што баба Марыя выходзіць з хаты і спрабуе нас прыпыніць. Яны паспела разагрэць для нас аладкі з кабачка і не адыйшла ад машыны, пакуль кожны з нас не пакаштаваў. Так мы з’елі ўсю талерку.