Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі дазволяць заводзіць крымінальныя справы супраць мёр | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі дазволяць заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых па дзесяці артыкулах

Сярод іх:

• падрыхтоўка або вядзенне агрэсіўнай вайны (арт. 122 КК);
• акт міжнароднага тэрарызму (арт. 126 КК);
• генацыд (арт. 127 КК);
• злачынствы супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК);
• вытворчасць, назапашванне або распаўсюд забароненых сродкаў вядзення вайны (арт. 129 КК);
• экацыд (арт. 131 КК);
• прымяненне зброі масавага паражэння (арт. 134 КК);
• парушэнне законаў і звычаяў вайны (арт. 135 КК);
• злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў (арт. 136 КК);
• бяздзейнасць або адданне злачыннага загада падчас узброенага канфлікту (арт. 137 КК).

Памерлым абвінавачаным па такіх справах будзе давацца адвакат. Адмовіцца ад яго паслуг будзе нельга (нават калі гэтага захочуць сваякі абвінавачанага, прызнаныя яго прадстаўнікамі), піша «Зеркало».