Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуйце палітвязня Артура Жвірыдоўскага з Днём народзінаў | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Павіншуйце палітвязня Артура Жвірыдоўскага з Днём народзінаў

Артур — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Сёння палітвязень адзначае 35-годдзе ў бабруйскай калоніі. Дашліце яму віншаванні праз лісты, паштоўкі або тэлеграмы.

Адрас для віншаванняў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі
Напісаць анлайн