Get Mystery Box with random crypto!

Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі на 12 сутак за захоўван | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба «Пагоня»

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 траўня пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і на 7 сутак за пікетаванне ў інтэрнэце.

Прычынай такога пакарання стаў факт выяўлення ў тэлефоне санітаркі выявы «… вершніка на кані са шчытом і мячом (пагоня) на бел-чырвона-белым фоне».

Дадзеную інфармацыю знайшлі работнікі глыбоцкага РАУС, на падставе якой былі складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, піша «Віцебская Вясна».