Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне з’явілася другая вылучаная паласа для грамадскага тра | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне з’явілася другая вылучаная паласа для грамадскага транспарту

Яе размецілі на Румлёўскім праспекце каля Дзяржаўтаінспекцыі ў бок Румлёўскага моста.

За язду па вылучанай паласе іншыя аўто караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь (32-160 руб.), за паркоўку на ёй - 1 б. в. для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.

Такія палосы - звычайная практыка ў свеце. У Беларусі ўпершыню яны з’явіліся ў Мінску ў 2011 г.

У Гродне іх пачалі рабіць толькі сёлета. Першая з’явілася з 24 чэрвеня на вул. Перамогі ад кальца каля філармоніі ў бок шклозаводу. Заязджаць на яе іншым аўто дазволена толькі для павароту направа.

Такія палосы павінны стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарта.

Калі эксперымент прызнаюць паспяховым, палосы для транспарту будуць вылучаць на іншых дарогах Гродна і пры праектаванні новых вуліц.