Get Mystery Box with random crypto!

Школа на Лермантава, 31: было-стала Так новы ўласнік перара | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Школа на Лермантава, 31: было-стала

Так новы ўласнік перарабіў уваход у будынку былой гродзенскай “усэмкі” (дапаможнай школы №1).

Першыя тры здымкі - лета 2021, наступныя - як выглядае ўваход цяпер.

У час рамонту спілавалі большую частку дарослых дрэваў, што раслі ўздоўж плота з боку Лермантава

Будынак узвялі ў стылі канструктывізму ў 1926 г. (іншыя версіі - 1928, 1930) на тагачаснай вул. Базіліянскай. Тады тут размясцілася польская школа №8, пасля беларуская школа, у 1941 яе занялі пад свае патрэбы немцы, пазней тут працавала фельчарска-акушэрская школа, агульнаадукацыйныя №3 і №4, і ўрэшце дапаможная школа для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Пасля рамонту ў будынку размесціцца прыватная школа “Территоря успеха”. Па планах, гэта мусіць адбыцца ўжо ў гэтым навучальным годзе

Падпісацца на Urban Hrodna