Get Mystery Box with random crypto!

І яшчэ адзін ГЦ ля жылых дамоў - на Дзевятоўцы Новы гандлёв | Urban Hrodna - городская среда Гродно

І яшчэ адзін ГЦ ля жылых дамоў - на Дзевятоўцы

Новы гандлёвы цэнтр на вуглу Ліможа і Белых Росаў хочуць збудаваць аднапавярховым, з двухсхільным дахам.

Памер малы - 33,0 на 17,5 м.

У ім будзе гандлёвае памяшканне для нехарчовых тавараў, для харчовых тавараў і аптэка.

Асноўны ўваход для пакупнікоў размесцяць з боку галоўнага фасада (вул. Ліможа), паркоўку для наведвальнікаў - з захаду, перад домам №21.

Дрэвы, якія растуць на месцы забудовы, выдаляць

Надзел блізу 0,11 га пад новы гандлёвы цэнтр прадалі ў 2021 годзе за 67,2 тыс. руб.

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 10 траўня па 3 чэрвеня. Заўвагі прымае:
- гарвыканкам (пл.Леніна, 2/1, 230023, Гродна / gorisp@gorod.grodno.by / “Электронныя звароты” на сайце гарвыканкама);
- упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва гарвыканкама (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, Гродна / arhitektura@gorod.grodno.by);
Пабачыць праект: з 10 па 24 траўня на пл.Тызенгаўза, 3.
Прэзентацыя: 25 траўня, 15:00, каб.202 у гарвыканкаме.