Get Mystery Box with random crypto!

На Кабяка проста перад жылым домам №41 плануюць яшчэ адзін ГЦ | Urban Hrodna - городская среда Гродно

На Кабяка проста перад жылым домам №41 плануюць яшчэ адзін ГЦ

На 1-м паверсе размесцяць аўтасалон, гандлёвыя памяшканні, санвузлы, мінікацельню.
На 2-м паверсе - офісы і пакоі адпачынку.

Пад'езд - з праезду ад Кабяка да жылых дамоў. З двух бакоў ад яго зробяць паркоўкі на 33 месцы.

На тэрыторыі збіраюцца пасадзіць кусты і дрэвы. Тыя, што ёсць там цяпер, перасадзяць ці высякуць

Заўвагі дасылаць з 7 па 31 траўня ў:
- гарвыканкам (пл.Леніна, 2/1, 230023, Гродна/gorisp@gorod.grodno.by/“Электронныя звароты” на сайце гарвыканкама);
- упраўленне архітэктуры і градабудаўніцтва (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, Гродна/arhitektura@gorod.grodno.by);

Пабачыць праект: з 7 па 21 траўня на Тызенгаўза, 3.

Прэзентацыя: 18.05, 15:00, каб.202 у гарвыканкаме.

Новы ГЦ хочуць збудаваць праз дарогу ад месца, дзе ўжо запланавалі адзін ГЦ. "Крам у раёне цалкам дастаткова", - кажуць пра яго жыхары. Замест ГЦ яны прапанавалі пабудаваць там школу, забаўляльны комплекс для розных узростаў або зрабіць агароды.