Get Mystery Box with random crypto!

Пару заўваг пра “сілавы варыянт” 1.Па-першае, уражвае, як хут | Цыганкоў

Пару заўваг пра “сілавы варыянт”

1.Па-першае, уражвае, як хутка размовы пра яго сталі фактычна мэйнстрымам. Яшчэ паўгода таму любога, хто толькі заікаўся на гэтую тэму, маглі запісаць у правакатары і неадэквата. Натуральна, што галоўны зрух адбыўся і таму, што “2 гады прайшло, а дзе вынікі”, і таму што “мы паспрабавалі па-добраму, па мірнаму, -- не атрымалася. Давайцце паспрабуем па-іншаму” і таму, што вайна.

2.Важна паўтарыць тое, што было сказана на канфэрэнцыі. “Сілавы варыянт” – гэта зусім не абавязкова рэкі крыві і грамадзянскя вайна. Гэта для прапаганды. Усё можа абмежавацца толькі дэманстрацыяй сілы і гатоўнасьці яе прымяніць.

3.Наконт ахвяраў. Калі б рэжым спыніў свае рэпрэсіі, напрыклад, зімой 2020-21-га, і пачаў бы традыцыйны для сябе варыянт “разгром-адліга”, то мала ў каго б узьнікалі думкі пра “сілавы варыянт”. А так людзі задаюцца лагічным пытаньнем – “мы ўзорна мірна сябе паводзілі – нас за гэта саджаюць. Які сэнс узорна мірна паводзіць?” І так, гэта ад адчаю, у тым ліку.

4.Калі мудрыя аналітыкі кажуць пра нерэалістычнасьць “сілавога варыянта”з міжнароднага гледзішча – то з усім можна пагадзіцца, з адной агаворкай – “на сёньняшні дзень”. Бо сытуацыя можа памяняцца ў любы момант. Адзін прыклад. Калі Масква ўсё ж прымусіць Лу ўвесьці войскі ў вайну супраць Украіны -- як тады будзе выглядаць рэалістычнасьць і прывабнасьць “сілавога варыянта” для суседзяў Беларусі? Падазраю, што пры такім разьвіцці падзеяў гэта можа стаць для іх галоўным і ці не адзіным варыянтам. Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка і будуць пытацца – “Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?”