Get Mystery Box with random crypto!

'Заходнія амбасадары мяне абвінавачвалі ў радыкалізьме,' -- Х | Цыганкоў

"Заходнія амбасадары мяне абвінавачвалі ў радыкалізьме," -- Халіп

Ірына Халіп крутая і сапраўдная. Строгая, але справядлівая) І калі не браць нюансы, то стратэгічна я з ёй згодны. Пачытайце вялікае і шчырае інтэрвію зь ёй. Не "аналітычнае", а "жыцьцёвае"

Халіп: Ведаеш, я скажу такую непапулярную рэч, за якую мяне могуць асуджаць. Я заўсёды лічыла, і пасьля 2020-га яшчэ больш пераканалася ў тым, што калі Лукашэнка дагэтуль утрымлівае ўладу, то гадамі гэтая ўлада (да 2020 году) трымалася не на штыках, КДБ і сілавіках, а на «Вуліцы-Ежы», «Джазе каля Ратушы», «арт-прасторах», фэстывалях, на ўсёй гэтай сярэдняй клясе, якой усё было нармальна. Мо і ня ўсё ідэальна, але віза шэнгенская ёсьць, фэстывалі ёсьць — эўрапейская краіна!"

Карэспандэнтка «Новой газеты», былая палітзьняволеная, ляўрэатка прэміі «Герой Эўропы» (2005) дагэтуль з сумам узгадвае страчаныя ў жніўні 2020 году шанцы, расказвае, як мяняюцца людзі ў Маскве за два месяцы вайны, і заяўляе, што доўгія гады рэжым Лукашэнкі трымаўся не на штыках, а на задаволенасьці сярэдняй клясы .https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31977535.html