Get Mystery Box with random crypto!

“Я не разумею як захапленьня Ціханоўскай у стылі Чалага, так і | Цыганкоў

“Я не разумею як захапленьня Ціханоўскай у стылі Чалага, так і нерацыянальнай нянавісьці да яе”...

Дам вам пару цытатаў з майго блога. Але не для таго, каб вы прачыталі цытату і пабеглі далей, а для таго, каб вы клікнулі і прачыталі ўвесь тэкст)

1.“У якасьці прыкладу магу прывесьці стаўленьне да Валера Цапкалы. Ягоныя біяграфія і палітычная філязофія не дае асабіста мне ніводнага шанцу станоўча яго ацэньваць, я ніколі не прагаласую за Цапкалу на свабодных выбарах. Але я лічыў, што ў ролі дадатковага тарану ў 2020 годзе ў задачы праламаць сьцяну рэжыму Лукашэнкі ён быў патрэбны і карысны”.

2.“Таму і да Сьвятланы Ціханоўскай варта ставіцца найперш як да важнага сымбаля і неабходнай палітычнай функцыі. Ціханоўская — прызнаны ў сьвеце легітымны прадстаўнік дэмакратычнай Беларусі, тых людзей, якія нязгодныя з дыктатарскім рэжымам. Лёс і гісторыя вынесьлі яе на гэтую ролю, і яна яе выконвае дастаткова адказна і прыстойна. Магчыма, Сьвятлана ня мае глыбіні Алексіевіч, прынцыповасьці і веры Севярынца, нязломнасьці Статкевіча, харызмы Пазьняка — у яе сваё жыцьцё, свая біяграфія, у якой не было дваццаці гадоў змаганьня за свабоду. Але ж Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што не зьбіраецца вылучацца ў прэзыдэнты пасьля падзеньня рэжыму — таму і варта яе ацэньваць не як будучага кіраўніка краіны, а як прадстаўніка каманды, якая павінна наблізіць пагульную перамогу”.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31976725.html