Get Mystery Box with random crypto!

Жнівень 2020 падштурхнуў Крэмль на вайну супраць Украіны? Ці | Цыганкоў

Жнівень 2020 падштурхнуў Крэмль на вайну супраць Украіны?

Ці сапраўды Крэмль пэўны час хістаўся ў стаўленьні да белсрускіх падзеяў у жніўні 2020? Якія «зьмены» на самой справе Масква мела на мэце правесьці ў Беларусі? Калі Крэмль сёньня канкрэтна скажа “Уводзь войскі” – ці можа Лукашэнка адмовіцца?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмеркавалі з Максімам Самарукавым, экспэртам “Фонду Карнегі”. Дарэчы, пасьля пачатку вайны Карнегі.ру перастала выходзіць, уся рэдакцыя зьехала з Расеі, а ў рэдактара, Аляксандра Баўнава, днямі ўзяў інтэрвію Дудзь.

Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў нагадвае пра пазыцыю Масквы ў жніўні 2020-га; заяўляе, што беларускі крызіс стварыў стымулы для Крамля давесьці справу да вайны супраць Украіны, і адказвае на пытаньне, ці можа Лукашэнка «пераабуцца» ў паветры.

Самарукаў: “Мне здаецца несумненным, што беларускі крызіс стаў адным з чыньнікаў, які і прывёў да цяперашняй вайны. Калі б у жніўні 2020-га нічога ў Беларусі не адбылося, то мо і вайны не было б.

Бо, з аднаго боку, пратэсты былі ўспрыняты Крамлём і асабіста Пуціным як яшчэ адзін сыгнал, што «Захад не пакідае нас у спакоі», спрабуе адваяваць у нас усё новыя краіны. З другога боку, узрастаньне залежнасьці Лукашэнкі ад Крамля пасьля 2020-га адкрывала Расеі новыя магчымасьці ў ваенна-стратэгічным сэнсе. Калі б Крэмль ня меў магчымасьці пачаць наступ зь беларускай тэрыторыі, так блізка ад Кіева, — невядома, ці наважыўся б Крэмль на такую маштабную апэрацыю, на спробу захопу ўсёй Украіны. Беларускі крызіс стварыў стымулы для Крамля давесьці справу да вайны супраць Украіны”.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31974843.html