Get Mystery Box with random crypto!

Калі (когда и если) разваліцца Расея? Пагаварыў з Аляксандрам | Цыганкоў

Калі (когда и если) разваліцца Расея?

Пагаварыў з Аляксандрам Марозавым на цікавую ўсім нам тэму – калі (когда и если) разваліцца Расея. Спытаў, як ставяцца да Масквы рэгіёны і ці можа гэта зьмяніцца, ці справядліва аматары скреп баяцца дэмакратыі, бо яна ж абавязкова прывядзе да большай федэралізацыі. Ды і ўвогуле, ці можа дзяржава Расея ў яе цяперашняй форме нават тэарэтычна не быць пагрозай для суседзяў.

Выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў расказвае, чаму расейскія рэгіянальныя эліты пакуль ляяльныя Маскве; адказвае на пытаньне, ці можа Расея ня быць пагрозай для сваіх суседзяў, і прадстаўляе тры варыянты заканчэньня вайны — усе кепскія.

— Безумоўна, ёсьць незадавальненьне культурнай палітыкай Масквы. Але трэба адзначыць, што за гэтыя гады Крэмль наладзіў важны элемэнт стабільнасьці сваёй палітычнай сыстэмы. Гэта інкарпарацыя этнічных элітаў у агульнафэдэральную палітыку. Прадстаўнікі Чачэніі, Татарстану, іншых нацыянальных рэспублік інтэграваныя на вельмі высокапастаўленых пазыцыях ва ўладных і сілавых структурах. Таму прадстаўнікі аўтаномій адчуваюць сябе зьвязанымі з цэнтрам не за кошт нейкай эфэктыўнай палітыкі на гэтых тэрыторыях. Наадварот, у гэтых рэспубліках дастаткова моцны дысбалянс і сацыяльная несправядлівасьць.

Але насельніцтва захоўвае ляяльнасьць Крамлю за кошт таго, што эліты з гэтых тэрыторыяў упісаныя ў маскоўскія палітычныя вярхі. Новыя маладыя пакаленьні праходзяць праз шматлікія конкурсы кадравых рэзэрваў, арганізаваныя цяпер Сяргеем Кірыенкам. Таму яны лічаць, што ў іх добрыя кар’ерныя шанцы ў сталіцы пасунуцца наверх. Таму момант культурнага супраціву Маскве ў рэгіёнах зараз дастаткова слабы.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31970030.html