Get Mystery Box with random crypto!

Сігнал і Шум Першы беларускамоўны падкаст і відэакаст пра фін | Тадэвуш Падкасцюшка

Сігнал і Шум

Першы беларускамоўны падкаст і відэакаст пра фінансы, эканоміку і стартапы.

Вядучыя - крыптааналітык і інвестар Ягор Шумскі і магістр фінансаў, прадпрымальнік і кіраўнік айці-кампаніі Філіп Дайнэка.

У сваіх выпусках хлопцы як абмяркоўваць важныя навіны ў свеце фінансаў, так і намагаюцца распавесці нешта пра эканоміку, каб слухачы патроху атрымлівалі фінансаую граматнасць (што, дарэчы, дужа важна).

Падкаст выходзіць на youtube у відэа-фармаце, а ў тэлеграме/RSS ў аўдыя-фармаце.

На сённяшні дзень выйшла 3 выпускі, і магу шчыра параіць іх усе:
1. Сітуацыя з Sillicon Valley Bank і што такое акцыі і аблігацыі
2. Першы беларускі Нобель Саймана Кузнеца і як працуе эканоміка
3. Банкруцтва Cred Suisse і персанальныя інвестыцыі.

Акрамя таго, у Ягора ёсць тэлеграм-канал пра фінансы Фінансавы Шум.

Youtube
Telegram