Get Mystery Box with random crypto!

Са святам вас, сябры! З Днём Волі! У гэты асаблівы дзень рас | Тадэвуш Падкасцюшка

Са святам вас, сябры! З Днём Волі!

У гэты асаблівы дзень распавяду (ці нагадаю) вам пра асаблівы Youtube-канал.

Жыццё-маліна

Журналіст і інтэрв’юер Мікіта Мелказёраў запрашае на размовы вядомых і значных для Беларусі людзей.

За амаль 3 гады існавання праекта ў ім была неверагодная колькасць палітыкаў, гісторыкаў, артыстаў, блогераў, бізнэсоўцаў, пісьменнікаў.

Ад Ціханоўскай і Пазняка да Naviband і Nizkiz, ад Шрайбмана і Чалага да Марціновіча і Хадановіча.

Я асабіста намагаюся глядзець усе выпускі, і, дзякуючы ім, даведваюся пра Беларусь, нашую гісторыю і сучаснасць, і людзей, якія яе ствараюць. І заклікаю вас да мяне далучыцца

Прапаноўваю вам некалькі беларускамоўных выпускаў, якія набралі незаслужана мала праглядаў:
1. Гісторык Цімох Акудовіч
2. Экс-рэжысер Купалаўскага Тэатра Аляксандр Гарцуеў
3. Тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосава
4. Лідар гурта “Разбітае сэрца пацана" Дзяніс Тарасенка

Ну і не забудзьцеся паглядзець сённяшні святочны выпуск з Зянонам Пазняком

Youtube
Telegram