Get Mystery Box with random crypto!

Эксклюзіў пад’ехаў! Распавядаю вам пра толькі-толькі з’явіўшы | Тадэвуш Падкасцюшка

Эксклюзіў пад’ехаў!

Распавядаю вам пра толькі-толькі з’явіўшыйся круцецкі падкаст.

Чалавек з Каменнай горкі

Вядомы па праэктах “Инфа 100%” і “12 или 19” беларускі падкасцер Б’ёрнскі вырашыў стварыць падкаст па-беларуску.

Напэўна, бліжэй за ўсё падкаст падобны да лайф-блога. У першым выпуску Б’ёрн распавёў пра сваё адчуванне беларускай мовы і беларускай культуры, а таксама пра падрабязнасці свайго жыцця ў Літве.

Для яго гэта ў першую чаргу практыка беларускай мовы, ды й для вас у чарговы раз будзе. А больш за ўсё - гэта такая магчымасць знайсці віртуальнага сябра.

Асабіста я дужа люблю ўсе падкасты, якія ствараюць Б’ёрнскі і яго сябры. Гэта такі свой клуб з доўгай гісторыяй і лакальнымі мемамі. Падкасты сапраўды 3/3.

Давайце пакажам Б'ёрну, што беларускамоўнае кам'юніці дужа актыўнае і падтрымлівае стваральнікаў.

Абавязкова падпішыцеся і паслухайце, і калі вам спадабаецца, раю праверыць і іншыя падкасты гэтай кампаніі.

“Камгорка прадакшэн” цяпер і па-беларуску!

Telegram