Get Mystery Box with random crypto!

г.Высокае, Камянецкі р-н, Берасьцейская вобл., Рэспубліка Бела | Невядомая Беларусь

г.Высокае, Камянецкі р-н, Берасьцейская вобл., Рэспубліка Беларусь.
52.372953, 23.376081


Маленькая каплічка сьв. Варвары на ўскраіне горада часта застаецца пакінутай без увагі, бо гарадок, багаты на славутасьці, прыцягвае падарожнікаў найвядомейшымі месцамі. Таму ў другую сваю вандроўку я не магла не завітаць да яе.

Капліца пабудаваная ў 1772г. з цэґлы. На апошнім здымку можна ўбачыць, што некалі дах упрыгожвала разная вежа, вылітая з чыгуну.

Напрыканцы 19ст. у капліцы зладзілі склад і толькі праз 100 гадоў аднавілі.

І хаця цяпер яна замкнутая, старонкі кніг захоўваюць памяць пра ляпніну й рэльефы на ўнутраных сьцянах каплічкі («Архітэктура Беларусі» пад рэдакцыяй А.А.Воінава й калегіі).