Get Mystery Box with random crypto!

в. Станькава, Койданаўскі р-н, Менская вобл., Рэспубліка Белар | Невядомая Беларусь

в. Станькава, Койданаўскі р-н, Менская вобл., Рэспубліка Беларусь.
53.635386, 27.218888


Вялікі парк у Станькава быў закладзены ў 70-ыя гады 19ст., А празь дзесяць гадоў быў пабудаваны палац Гутэн-Чапскіх, які да нашых дзён не захаваўся.

Затое захавалася ўнікальная бібліятэка "Скарбчык" з чатырма вежамі. Напэўна, гэтая бібліятэка й зьяўляецца асноўным магнітам для падарожнікаў.

Калісьці ў ёй захоўвалася дваццаць тысяч тамоў кніг, малюнкі, жывапіс, графіка, іконы, зборы рукапісаў. Але ж у 1894г. частка калекцыі была вывезена ў Кракаў (цяпер захоўваецца ў музэі).

Таксама на тэрыторыі захаваліся гаспадарчыя пабудовы, флігель, дом для працоўных, рэшткі ваданапружнай вежы й брамы, чароўная альтанка.

У гады Другой сусьветнай вайны ансамбаль спалілі партызаны.

Цяпер у паркавым ансамблі разьмяшчаецца школа-інтэрнат, Цэнтар турызму й краязнаўства й нават некалькі жылых будынкаў.