Get Mystery Box with random crypto!

Мы пачалі атрымліваць ад вас першыя водгукі на рэчы з нашымі п | SYMBAL.BY

Мы пачалі атрымліваць ад вас першыя водгукі на рэчы з нашымі прынтамі, якія мы зноў пачалі прадаваць!

Вось што піша нашая падпісантка:

«Прыходзіць нечакана хутка: рабіла некалькі замоў ў Стакгольм, прыемна здзіўлена тым, як хутка атрымала рэчы ўсе тры разы.
Усе зразумела на веб сайце, інфармацыя пра памеры добрая — і байка, і дзве розныя цішоткі, і пуловер — усё падыйшло.

Спачатку было ўражанне, што якасць прынта у symbal.by была нашмат лепшай, але праз некалькі дзён я прывыкла, што прынты крыху іншыя і цалкам якасцю задаволеная. Байка ўжо дзве сціркі перажыла выдатна, без нараканняў.

Замаўляла таксама рэчы з дызайнам «Хто шукае, той знаходзіць» — там якасць проста цудоўная атрымалася!
Буду замаўляць яшчэ цішотку з буслом, абавязкова!

Вельмі класна, что дарагі @symbalby аднаўляе працу »

Сябры, нагадаем, што рэчы з нашымі прынтамі вы можаце набыць праз сайт redbubble.com. Замаўляйце, атрымлівайце цудоўныя падарункі ды пакідайце водгукі