Новы моцны верш Паўла Белавуса з-за кратаў!Тут няма ні сваіх, ні чужых,
Як праклён кожны носіць свой боль,
Як удар, што патрапіў пад дых,
Памнажаючы праўду на ноль.
Тут надзея, як грукат трамвая,
Што бяжыць праз штодённы палон:
Ці дарога дадому чакае,
Ці на рэйках расплюшчыць вагон.
Не схаваць тут свайго недаверу,
Не ўбачыць пяшчоты ў вачах,
Бо адныя будуюць кар’еру,
А другія рыхтуюць замах.
Тут сяброўства, як дым цыгарэты.
Дым знікае, бычок — у вядро.
Тут ня варта расказваць сакрэты.
І даверліва верыць у дабро.
Грэе кубачак цёплай гарбаты,
Шум з вакна на сустрэчу заве.
Калі шлях да свабоды закрыты,
Пабудуй гэты шлях у галаве.
#вершыбелавуса
Сябры, напішыце Паўлу і пакіньце свае водгукі на ягоныя вершы!
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.