Get Mystery Box with random crypto!

Паглядзіце, якія прыгожыя ілюстрацыі, прысвечаныя беларускаму | SYMBAL.BY

Паглядзіце, якія прыгожыя ілюстрацыі, прысвечаныя беларускаму народнаму строю, стварае мастачка Лілія Квацабая.

Ад мастачкі: «У гэтым невялікім праекце, прысвечаным перанясенню традыцый беларускага касцюма ў вектарную ілюстрацыю, я не мела на мэце дакладнага паўтарэння элементаў касцюма. Маёй мэтай было перанясенне майго асабістага ўспрымання, якое ўзнікае ад прагляду фатаграфій і відэа, зробленых на гэтую тэму».

Больш ілюстрацый вы можаце пабачыць у інстаграме аўтаркі.