Get Mystery Box with random crypto!

«Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці! На якіх раздарожж | SYMBAL.BY

«Беларусь мая, сонца,
Дарагая і родная маці!
На якіх раздарожжах
Згубіла ты шчасце сваё?
Ці ўдасца хоць дзецям
Шчаслівага дня дачакаці
Пасля мужнасці гэткай,
Пасля столькіх крывавых баёў?

Беларусь,
прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Ты павінна прачнуцца,
Не праспі сваё шчасце ўначы,
Я гукаю цябе,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Паміраю і веру:
Калісьці над светлымі водамі,
Над свабоднай зямлёю
І над Белаю Руссю маёй
Шчасце сонцам заззяе,
І слова нашчадка свабоднага
Мае раны загоіць
Гаючай жывою вадой».

Ох, якія ж балючыя радкі з верша Уладзіміра Караткевіча «Паўлюк Багрым». Але верым, што ўжо хутка шчасце сонцам заззяе!