Get Mystery Box with random crypto!

MIRYMIR

Лагатып тэлеграм-канала svietly — MIRYMIR M
Лагатып тэлеграм-канала svietly — MIRYMIR
Адрас канала: @svietly
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 122
Апісанне з канала

Як стварыць сьвет за 7 дзён
www.mirymir.by

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2020-06-16 10:00:05
Першай агульнай справай у гістарычным кірунку мусяць стаць Курапаты, для якіх была распрацавана канцэпцыя мемарыялу і лагатып для Ночы паэтаў. Тут былі аб'яднаны і адлюстраваны адначасова два сэнсы: смутак па забітых і натхняльнае імкненьне да стваральнага жыцьця.

Слова Курапаты (Курапаткі) мае два сэнсы:
1. Птушкі, на якіх палююць. Адсюль і выслоўе: „Пастралялі, як курапатак“.
2. Белыя веснавыя кветкі. Дыялектная назва белых пралесак.

Адсюль метафара:
Лапка птушкі — гэта сімвал смутку і ахвяраў. Кветкі — гэта памяць і натхняльнае імкненьне да стваральнага жыцьця.
237 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2020-06-07 11:00:11 ​​Дзень 5
Гістарычная памяць

Гісторыя — гэта навука, якая вывучае крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць пасьлядоўнасьць падзей, аб’ектыўнасьць апісаных фактаў і зрабіць высновы аб прычынах. Памяць — здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю аб падзеях зьнешняга сьвету і рэакцыях арганізма, шматразова выкарыстоўваючы іх. Гістарычная памяць — гэта здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю пра пасьлядоўнасьць падзей і іх высновы аб прычынах. Гістарычная памяць гэта культурныя, сацыяльныя, палітычныя падзеі, якія так ці інакш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасьці. Калі кожны беларус спачатку зразумее хто ён (які ён, адкуль ён, чаму ён такі які ёсьць) прыме з гонарам ўсё што зразумеў, то гэта стане пачаткам для другога кроку: паразуменьня сябе ў кантэксьце ўсёй краіны і адказа на пытаньне „чым я магу быць карысны грамадству“. Адказ на другое пытаньне наблізіць да трэцьцяга кроку, які стане асэнсаваньнем сябе як народа у кантэксьце тысячагадовай гісторыі і дасьць адказ на пытанье „хто мы і дзе наша месца сярод іншых краін“. Гэтыя тры часткі станаўленьня (асоба-краіна-сьвет) ёсьць вынік гістарычнай памяці, які дасьць разуменьне куды рухацца і што рабіць далей, адкрые погляд у будучыню. Першай агульнай справай у гэтым кірунку павінны стаць Курапаты

245 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2020-05-25 11:00:09
Дзень Яднаньня павінен стаць днём, які з'яднае нас усіх, які стане пачаткам новага жыцьця. Лагатып увасабляе вельмі простую і зразумелую ідэю, у якой з'яднаныя дзьве літары Я. Слоган для брэндзінга „Росквіт якасьці“ кажа адначасова і пра самаасэнсаваньне беларусаў як самадастатковы народ. Якасьць ад слова Яканьне. І пра якасьць у звычайным сэнсе, бо людзі аб'яднаныя адной ідэяй ствараюць у найвышэйшай ступені якасныя сэнсы, рэчы, прадукты, вытворчасьць, навакольнае асяроддзе, а ў выніку і краіну.
225 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2020-05-22 12:23:48
Дзень Незалежнасьці гэта працяг, калі чалавек ужо асэнсаваў сябе і адказаў на пытаньне адкуль ён. У лагатыпе адлюстраваная ідэя вольнай і незалежнай птушкі, якая адначасова сімвалізуе done ✓. Воля ўжо праяўлена і замацавана, а незалежнасьць такім чынам абвешчана. Ідэя брэнда таксама звязана з ідэяй безбар'ернага асяроддзя і гарадскога актывізму. Таму што незалежнасьць павінна адлюстроўвацца не толькі на словах, а таксама на справах у рэальным жыцьці. Чым больш свабодных, адкрытых, даступных прастор існуе для ўсіх людзей, тым больш паразуменьне, што незалежнасьць гэта сапраўдная і зразумелая ідэалагема. Лагатып можна выкарыстоўваць там, дзе ўжо існуе безбар'ернае асяроддзе: на дзьвярах крамаў, у гандлёвых цэнтрах, грамадскіх пратораў, анлайн мапах, у мабільных дадатках, адзеньні ды інш.
208 views09:23
Адкрыць / каментаваць