Get Mystery Box with random crypto!

Свае Людзi

Лагатып тэлеграм-канала svaeljudzi — Свае Людзi С
Лагатып тэлеграм-канала svaeljudzi — Свае Людзi
Адрас канала: @svaeljudzi
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 58
Апісанне з канала

Канал грамадцкай ініцыятывы ,,Свае Людзі''
❗️УРАД ДЛЯ НАРОДА, А НЕ НАРОД ДЛЯ ЎРАДА!
Агляд, асабісты аналіз і меркаваньні на тэму падзеяў у Беларусі і ня толькі.
Сувязь:
Ананімна 👉 @SwLiudziBot
Абмеркаваньне 👉 чат

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-01-04 12:39:00
4 студзеня 1952 года нарадзіўся генерал Юрый Захаранка.
Ён кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Беларусі ў 1994-1995 гадах.
7 траўня 1999 года ён быў выкрадзены «эскадронамі сьмерці» і, па сведчаньнях шматлікіх сведкаў, у тым ліку і ўдзельніка выкраданьня, забіты па замове Лукашэнкі.

Мы памятаем!
16 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 23:55:04
Як мінімум – гэта па-чэснаму!
3 views20:55
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 14:55:45
Пад умоўны вокліч «Пара! Пара!», бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы акупантаў.

1 лютага 1661 года адбылося паўстанне ў Магілёве. Жыхары горада здолелі знішчылі маскоўскі ваенны гарнізон. За гэты подзвіг атрымалі новы герб, які і сёння з’яўляецца гербам Магілёва.
19 views11:55
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 01:01:34
Беларусы 27 гадоў чакаюць "калі сыйдзе"...
Поўная скрыня дабра пад галавой, а яны ўсе чакаюць...
11 viewsedited  22:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-02 23:42:55
199 views20:42
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 02:30:28 Кібер-партызаны –найлепшыя!



24 views23:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 00:21:41 З НОВЫМ ГОДАМ!!!



1.0K views21:21
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 13:59:02

https://t.me/motolkohelp/25534?single
12 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 13:53:28 Берасьцейцам напэўна будзе цікава абмеркаваць –

https://t.me/nashaniva/37370
15 views10:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 13:19:37 #FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
291-шы дзень за кратамі. 104 дні без лістоў. 6-я содні карцара.
Сёньня я хачу вас пазнаёміць з асобай, якая, меркавана, і з’яўляецца тым самым маёрам, каторы даў загад і непасрэдна кіраваў гвалтоўнай “гігіенічнай” працэдурай у дачыненьні да Дзяніса Івашына.
Аляксей Аляксандравіч Таран, аўтар феерычных адказаў на мае скаргі пра паралельныя сусьветы ў ПУ “Турма №1” і адказны за псыхалягічны ціск на Дзяніса з мэтай выбіць зь яго “прызнаньне” ў выдуманых так званым сьледзтвам злачынствах, у сёняшняй тэлефоннай размове зь Людмілай Івашынай прызнаў факт прымусовасьці стрыжкі, праўда назваў гэта “прывядзеньнем у парадак” зьнешняга выгляду Дзяніса. І наагул ён быў надта зьдзіўлены нашай абазнанасьцю ў гэтым пытаньні, праявіўшы ўжо з свайго боку залішнюю дасьведчанасьць ў справах Дзяніса Івашына: некалькі соцень вязьняў ў падпарадкаваньні, ня менш за некалькі дзясяткаў зь іх – у СІЗА, а чалавек нават ведае, калі да нашага ваяра наведваецца адвакат, імя, прозьвішча й мейсца ягонай працы. Спрабаваў заявіць пра тое, што адвакат ня меў права казаць, што Дзяніса, зь ягоных словаў, прымусова пастрыглі, бо гэта нібы “нутраная справа турмы”, а той абавязаны толькі “юрыдычныя пытаньні” абмяркоўваць, што б гэта ў разуменьні грамадзяніна Тарана ні значыла. Пачаў нават пагражаць, што напіша скаргу ў адвакацкую калегію ці нешта падобнае. На што яму было своечасова ўказана, што інфармацыя пра зьнешні выгляд і стан здароўя вязьня СІЗА не зьяўляецца якой-кольвек таямніцай і тым больш “нутранай справай” вязьніцы, да якой Дзяніс, да таго ж ня мае аніякага дачыненьня. Што юрыдычны статус Дзяніса Івашына і Аляксея Тарана на дадзены момант нічым не адрозьніваецца нават паводле лукашэнкаўскіх законаў. І пагражаць адвакату скаргамі абсалютна ніякіх падставаў няма. Спадзяемся, што грамадзянін Таран ня будзе далей паглыбляцца ў сваіх хібах у веданьні законаў РБ, а зоймецца іхным неадкладным вывучэньнем і непасрэдным выкананьнем!
А то складаецца ўражаньне, што Аляксей Таран спрабуе ці то ўласны гнеў вымяшчаць на вязьнях, ці то дэманструе свае садысцкія сьхільнасьці ў прыніжэньні й катаваньні людзей, якія, паводле зразумелых прычынаў, ня могуць на адпаведным узроўні яму адказаць. Я ўжо нават ня буду казаць пра тое, як добра гэта выяўляе сапраўдную “моц” Аляксея Аляксандравіча.
Адназначна магу сьцьвердзіць толькі тое, што абсалютна ўсе факты катаваньняў і зьдзекаў супроць Дзяніса Івашына фіксуюцца і не застануцца без адказу!
Апроч папярэдне напісанага магу толькі дадаць яшчэ некалькі цікавых момантаў, заўважаных падчас згаданае размовы: Аляксей Аляксандравіч выглядае надта незадаволеным паводзінамі Дзяніса, ягонай цьвёрдай пазыцыяй што да поўнай адсутнасьці супрацы зь “сьледзтвам” і адміністрацыяй гарадзенскай вязьніцы, вольнасьцю духа і пачуцьцём уласнае годнасьці, якія ня могуць зламаць. Яшчэ грамадзянін Таран выказаў меркаваньне, што вязьніцы былі, ёсьць і будуць ва ўсе часы, і раней таксама ў турмах сядзелі тыя, чые погляды не супадалі з пазыцыяй дзейнай улады. І тут мне няма чаго дадаць, можна толькі пагадзіцца з такім шчырым меркаваньнем.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!
ДОБРЫ АКУПАНТ – МЁРТВЫ АКУПАНТ!
ЖУРНАЛІСТ – НЕ ЗЛАЧЫНЦА!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!
16 views10:19
Адкрыць / каментаваць