Get Mystery Box with random crypto!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS 291-шы дзень за | Свае Людзi

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
291-шы дзень за кратамі. 104 дні без лістоў. 6-я содні карцара.
Сёньня я хачу вас пазнаёміць з асобай, якая, меркавана, і з’яўляецца тым самым маёрам, каторы даў загад і непасрэдна кіраваў гвалтоўнай “гігіенічнай” працэдурай у дачыненьні да Дзяніса Івашына.
Аляксей Аляксандравіч Таран, аўтар феерычных адказаў на мае скаргі пра паралельныя сусьветы ў ПУ “Турма №1” і адказны за псыхалягічны ціск на Дзяніса з мэтай выбіць зь яго “прызнаньне” ў выдуманых так званым сьледзтвам злачынствах, у сёняшняй тэлефоннай размове зь Людмілай Івашынай прызнаў факт прымусовасьці стрыжкі, праўда назваў гэта “прывядзеньнем у парадак” зьнешняга выгляду Дзяніса. І наагул ён быў надта зьдзіўлены нашай абазнанасьцю ў гэтым пытаньні, праявіўшы ўжо з свайго боку залішнюю дасьведчанасьць ў справах Дзяніса Івашына: некалькі соцень вязьняў ў падпарадкаваньні, ня менш за некалькі дзясяткаў зь іх – у СІЗА, а чалавек нават ведае, калі да нашага ваяра наведваецца адвакат, імя, прозьвішча й мейсца ягонай працы. Спрабаваў заявіць пра тое, што адвакат ня меў права казаць, што Дзяніса, зь ягоных словаў, прымусова пастрыглі, бо гэта нібы “нутраная справа турмы”, а той абавязаны толькі “юрыдычныя пытаньні” абмяркоўваць, што б гэта ў разуменьні грамадзяніна Тарана ні значыла. Пачаў нават пагражаць, што напіша скаргу ў адвакацкую калегію ці нешта падобнае. На што яму было своечасова ўказана, што інфармацыя пра зьнешні выгляд і стан здароўя вязьня СІЗА не зьяўляецца якой-кольвек таямніцай і тым больш “нутранай справай” вязьніцы, да якой Дзяніс, да таго ж ня мае аніякага дачыненьня. Што юрыдычны статус Дзяніса Івашына і Аляксея Тарана на дадзены момант нічым не адрозьніваецца нават паводле лукашэнкаўскіх законаў. І пагражаць адвакату скаргамі абсалютна ніякіх падставаў няма. Спадзяемся, што грамадзянін Таран ня будзе далей паглыбляцца ў сваіх хібах у веданьні законаў РБ, а зоймецца іхным неадкладным вывучэньнем і непасрэдным выкананьнем!
А то складаецца ўражаньне, што Аляксей Таран спрабуе ці то ўласны гнеў вымяшчаць на вязьнях, ці то дэманструе свае садысцкія сьхільнасьці ў прыніжэньні й катаваньні людзей, якія, паводле зразумелых прычынаў, ня могуць на адпаведным узроўні яму адказаць. Я ўжо нават ня буду казаць пра тое, як добра гэта выяўляе сапраўдную “моц” Аляксея Аляксандравіча.
Адназначна магу сьцьвердзіць толькі тое, што абсалютна ўсе факты катаваньняў і зьдзекаў супроць Дзяніса Івашына фіксуюцца і не застануцца без адказу!
Апроч папярэдне напісанага магу толькі дадаць яшчэ некалькі цікавых момантаў, заўважаных падчас згаданае размовы: Аляксей Аляксандравіч выглядае надта незадаволеным паводзінамі Дзяніса, ягонай цьвёрдай пазыцыяй што да поўнай адсутнасьці супрацы зь “сьледзтвам” і адміністрацыяй гарадзенскай вязьніцы, вольнасьцю духа і пачуцьцём уласнае годнасьці, якія ня могуць зламаць. Яшчэ грамадзянін Таран выказаў меркаваньне, што вязьніцы былі, ёсьць і будуць ва ўсе часы, і раней таксама ў турмах сядзелі тыя, чые погляды не супадалі з пазыцыяй дзейнай улады. І тут мне няма чаго дадаць, можна толькі пагадзіцца з такім шчырым меркаваньнем.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!
ДОБРЫ АКУПАНТ – МЁРТВЫ АКУПАНТ!
ЖУРНАЛІСТ – НЕ ЗЛАЧЫНЦА!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!