Get Mystery Box with random crypto!

​​Беларускі этнограф з Варшавы 1 верасьня 1853 — нарадзіўся | Супер Мова

​​Беларускі этнограф з Варшавы

1 верасьня 1853 — нарадзіўся Міхал Федароўскі (Варшава) — беларускі і польскі фальклярыст, этнограф, археоляг.

Міхал Федароўскі — з тых дасьледчыкаў, якія паклалі тытанічную працу над выяўленьнем мастацкіх здабыткаў беларускага народа і тым самым прычыніліся да паўнейшага раскрыцьця духоўнага вобліку беларускага народа перад усім сьветам.

Бацька Міхала Федароўскага па нацыянальнасьці быў кашубам, прымаў актыўны ўдзел у паўстаньні 1863–1864 гадоў, пасьля якога эмігрыраваў у Францыю і хутка пакінуў сям’ю. А ў 1870 годзе падчас франка-прускай вайны загінуў у бітве пад Арлеанам. Маці Элеанора выхоўвала сына адна, праўда, дапамагалі і яе бацькі. Калі Міхаіл падрос, скончыў чацвёрты клас мужчынскай прагімназіі з рускай мовай навучання ў Варшаве. Тады юнак і зацікавіўся фальклорам, у прыватнасьці прыказкамі і фразеалагізмамі, запісваў іх ад варшавян.

За 17 гадоў дасьледваньня Зходняй Беларусі сабраў больш за 5 000 беларускіх песень каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, запісаў больш за 10 тысяч прыказак, больш за 500 загадак, сотні чарадзейных, сацыянальна-бытавых, сатырычных і іншых казак, легенд, паданьняў, жартаў, парадаў па народнай медыцыне і г.д. Свае дасьледваньні ўвекавечыў у васьмітомнай працы "Люд Беларускі"

Чытаць больш пра жыцьцё і дзейнасьць Міхала Федароўскага.

#мова #supermova #этнаграфія #беларусы