Get Mystery Box with random crypto!

​​Мова была не толькі сродкам. Лекамі ў найцяжэйшыя часы. 1 | Супер Мова

​​Мова была не толькі сродкам.
Лекамі ў найцяжэйшыя часы.

1 верасня 1913 — нарадзіўся Масей Сяднёў (в. Мокрае Касьцюковіцкага р-ну), паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа.

Першы беларускі пісьменьнік, якога намінавалі на Нобэлеўскую прэмію.

Свой трагічны лёс (сталінскія лягеры, разлука з каханай і сынам, забойства маці партызанамі) ператварыў у літаратуру. Два яго аўтабіяграфічныя раманы «І той дзень надышоў» і «Раман Корзюк» унікальныя для беларускай прозы спалучэньнем займальнай вострасюжэтнасьці, гратэску, сьмелай эротыкі, фантасмагарычных вобразаў, у аснове якіх ляжыць праўдзіва-трагічны зьмест.

Каляндар Бахарэвіча - Пахвала зайздрасьці

І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз творчасць Сяднёва праходзіць адна нязменная тэма - Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта.

"Чым для мяне з'яўляецца Беларусь? Без яе я не мог бы ўявіць сябе як паэта... А што тычыцца мовы, дык яна была не толькі сродкам, а нечым больш. Лекамі ў найцяжэйшыя часы. Я прыйшоў з ёй у гэты свет, нідзе з ёй не разлучаўся, яна была маёй духоўнай спадарожніцай".

З артыкула ЗБС "Бацькаўшчына"

#мова #supermova #сяднёў #белліт #мокрае