Get Mystery Box with random crypto!

​​Першая легальная газэта на беларускай мове Ці здагадаліся | Супер Мова

​​Першая легальная газэта на беларускай мове

Ці здагадаліся, пра якую газэту гаворка? Так, пра “Нашу долю”, першы нумар якой выйшаў 1 верасьня 1906 году.

“Наша доля” выдавалася ў Вільні на беларускай мове і мела рэвалюцыйна-дэмакратычны кірунак. Разам выйшла 6 нумароў, зь іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў зьнішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Заснавалі газэту частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады – браты Луцкевічы, Цётка, Францішак Умястоўскі. За зьмест першых умароў пастановаю Віленскай судовай палаты ў студзені 1907 году выданьне газэты было забаронена на заўсёды, а афіцыйны рэдактар-выдавец Тукеркес быў асуджаны на 1 год турмы.

#мова #supermova #нашадоля #газэты #выдавецтвы