Get Mystery Box with random crypto!

бабкины валасы

Лагатып тэлеграм-канала sieviaryniec — бабкины валасы Б
Лагатып тэлеграм-канала sieviaryniec — бабкины валасы
Адрас канала: @sieviaryniec
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2
Апісанне з канала

НЕ Верым! НЕ Можам! НЕ Пераможам!

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2020-06-07 16:45:01
Як затрымлівалі Севярынца
45 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2020-06-07 16:43:34
Затрымалі Паўла Севярынца пасля акцыі на Камароўцы! Людзі спрабуюць адбіць, але ціхары ў масках не даюць гэтага зрабіць.
2.4K viewsedited  13:43
Адкрыць / каментаваць
2020-06-06 18:34:54
"Так, граждане бээрэсэмовцы, простітуткі і сімулянты... Кто хочет сегодня поработать?"
6.7K views15:34
Адкрыць / каментаваць
2020-06-06 18:33:41 Актывісты БРСМ на пікеце накінуліся на Орду: "Сколько вам платят?!" Орда не адказаў (увага!).
Папраўце мяне, калі я нешта ня так разумею. У гэты момант павінная з'явіцца міліцыя і Орду вязаць. Ён не адказаў на пытанне дзевушкі на пікеце! Дзе міліцыянт, які раптам падае на асфальт, я ў вас пытаюся? І, акрамя таго, дзе АМАП у кустах?! Гэта ж крымінал! Мала таго. Таварышы праваахоўнікі. Вы цераеце бдзіцельнасць. За канапай у Орды павінна знаходзіцца ня менш 900 тышч - і гэта адказ на пытанне, колькі яму плацяць. Толькі патрэбна тры групы следчых, абавязкова. Ператрус уначы.
2.5K views15:33
Адкрыць / каментаваць
2020-06-06 18:33:36
1.1K views15:33
Адкрыць / каментаваць
2020-06-06 18:32:42
Аказваецца, у Менску такую штуку робяць ) Кажуць, заўтра а 12.00 на Камароўцы можна будзе бясплатна адхапіць. Акцыя!
1.1K views15:32
Адкрыць / каментаваць
2020-06-04 13:05:14
1.2K views10:05
Адкрыць / каментаваць
2020-06-04 13:05:09 АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ БЕЛАРУСІ

Браты і сёстры!
Шаноўныя вернікі, святары і епіскапы беларускіх хрысціянскіх цэркваў!
Гэтай вясной Беларусь нарэшце прачнулася ад доўгага сну. Тысячы і тысячы людзей па ўсёй краіне выходзяць па нядзелях на цэнтральныя плошчы гарадоў і выстройваюцца ў кіламетровыя чэргі, каб паставіць свой подпіс за перамены. Па-над імі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі Ісуса Хрыста.
Відавочна, што справа не ў "выбарах", якіх у Беларусі няма, і не ў кандыдатах. Справа ў тым, што прыйшоў час.
Звар'яцелы рэжым арганізаваў масавае заражэнне беларусаў каронавірусам. Замест прыняцця неабходных мераў і спачуванняў сем'ям памерлых правіцель пачаў абвінавачваць іх саміх і медыкаў.
Тых, хто абураўся і патрабаваў ад правіцеля нарэшце сысці – кінулі ў турмы з выкарыстаннем відавочных, нават дэманстратыўных правакацыяў.
У нядзелю 31 мая людзі выйшлі на легальныя пікеты па ўсёй Беларусі, каб выказаць пратэст.
У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 ва ўсіх буйных гарадах зноў пройдуць пікеты свабоды і салідарнасці са зборам подпісаў за перамены. 7 чэрвеня ў праваслаўных і часткі пратэстанцкіх цэркваў – Дзень сашэсця Святога Духа. Свята, якое яшчэ называюць Тройцай, Пяцідзясятніцай ці Сёмухай (па колькасці дзён і тыдняў, якія прайшлі з часу Ўваскрашэння Ісуса Хрыста). У каталікоў 7 чэрвеня сёлета – Дзень Святой Тройцы.
Звяртаюся да прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Паўла і архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслава Логвіна, да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і апостальскага візітатара да грэка-каталікоў Беларусі Сергія Гаека, епіскапа Аб'яднанай Царквы Хрысціянаў Веры Евангельскай Сяргея Цвора і епіскапа Саюза Евангельскіх Хрысціянаў-Баптыстаў Леаніда Міховіча, епіскапа Аб'яднання Абшчынаў Хрысціянаў Поўнага Евангелля Леаніда Вараненкі і епіскапа Цэркваў Хрысціянаў Адвентыстаў Сёмага Дня Вячаслава Бучнева, кіраўнікоў Лютаранскай, Рэфармацкай і іншых хрысціянскіх цэркваў у Беларусі - з заклікам падтрымаць праўду, свабоду і справядлівасць у нядзелю а 12.00.
Часта вернікі і святары сыходзяць ад відавочнай патрэбы выступіць у абарону невінаватых, кажучы: "Гэта палітыка."
Сёлета нядзеля, 12.00 – гэта не пра палітыку. Гэта пра асновы хрысціянскай веры.
Праўду. Свабоду. Справядлівасць. Салідарнасць.
Калі фальсіфікуюць выбары – гэта ніякая не палітыка. Гэта махлярства, злачынства і беззаконне. Калі кідаюць у турму, збіваюць і катуюць тых, хто кажа праўду – гэта не палітыка. Гэта грубы гвалт. Калі правіцель абражае, абкрадае і падманвае цэлы народ – гэта ніякая не палітыка. Гэта тыранія і прыніжэнне чалавечай годнасці. Калі ў Курапатах ламаюць крыжы – гэта зусім не палітыка. Гэта сатанізм, які мае свае карані ў нераскаяным камунізме.
Крах камунізму ў Польшчы пачаўся тады, калі Папа Рымскі прамовіў перад мільёнамі палякаў: "Няхай сыдзе Дух Святы і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі."
Крах камунізму ва Ўсходняй Нямеччыне пачаўся тады, калі звычайны евангельскі пастар з Лейпцыгу арганізаваў малітву за свабоду і запрасіў збірацца на яе ўсіх. Штотыднёвыя сустрэчы ператварыліся ў масавыя маніфестацыі, і праз некалькі тыдняў рэжым рухнуў разам з Берлінскай сцяной.
Крах камунізму ў Румыніі пачаўся з таго, што сям'ю вугорскага святара ў Трансільваніі выселілі са свайго дома – а ён сабраў вернікаў і маліўся за перамены.
Таму, дарагія мітрапаліты, епіскапы, бацюшкі, ксяндзы і пастары.
Хопіць маўчаць. Беларускі народ, які падымаецца, хоча пачуць ваша слова. Божае слова. Калі вы зараз змаўчыце – камяні загалосяць.
Запрашайце вернікаў пасля ранішніх нядзельных набажэнстваў – у масках, з сацыяльнай дыстанцыяй – на дазволеныя пікеты свабоды і салідарнасці.
І няхай у Дзень Святога Духа Бог прыдзе ў Беларусь. З летнім веяннем ціхага ветру. І адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі.
Жыве Беларусь – з Богам!

З павагай і надзеяй – Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
1.7K views10:05
Адкрыць / каментаваць
2020-06-02 17:04:49
7 ЧЭРВЕНЯ, 12.00. НАРОД, ПРЫХОДЗЬ - ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ!

Сябры!
У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 па ўсёй Беларусі адбудуцца ЛЕГАЛЬНЫЯ ПІКЕТЫ ў Менску, абласных цэнтрах, гарадах з насельніцтвам больш 100 тысячаў жыхароў і некаторых райцэнтрах. Каманды зборшчыкаў подпісаў становяцца ў цэнтры горада. У вас ёсць абсалютна законная магчымасць прыйсці туды, каб сваёй прысутнасцю выказацца пра "сёмы тэрмін" Лукашэнкі, а таксама выявіць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам і іншымі незаконна затрыманымі.
Дыктатар баіцца і нервуецца. Тысячы людзей, якія 31 мая выйшлі ў цэнтры беларускіх гарадоў і сталі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, натхнілі беларусаў па ўсёй краіне і выклікалі перапалох ды браджэнне ў шэрагах чыноўнікаў. Вынікам гэтага страху стала затрыманне некаторых лідараў і актывістаў, а таксама чарговыя знявагі на адрас народа.
Нават за апошнія некалькі дзён Лукашэнка груба парушыў Канстытуцыю і выбарчы кодэкс. Ён не мае ніякага права зноў вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах!
1.8K viewsedited  14:04
Адкрыць / каментаваць
2020-05-29 18:15:41
КНІГА "АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН" ГАТОВАЯ!
Вялікі дзякуй усім сябрам, якія дапамагалі ў зборы матэрыялаў для кнігі "Алесь Чаркашын".
Усё. Аддаем кнігу на вёрстку.
Цяпер у кнізе ёсць і сведчанні з юнацтва Алеся - крымінальнага, нефармальнага, футбольнага. Гісторыя нешчаслівага кахання, якое прывяло Алеся да Бога. Ёсць фоты з хросту і групы праслаўлення.
Ёсць гісторыя з берасцейскім тралейбусам, кіроўца якога Алесь Чаркашын уключаў евангельскія спевы ў салоне. Гісторыя вучобы на пастара ў Херсоне, калі ягоная выкладчыца малілася: "Божа! За што мне такі вучань!.."
Гісторыя з Плошчы 2010 года. Гісторыя, як Алесь з камандай вывешваў у Берасці бел-чырвона-белыя сцягі.
Сведчанні з фронту. Падрабязнае, вуснамі сведкаў, апісанне апошняга боя і ранення Алеся Чаркашына. Ёсць расповед дзяўчыны, кіраўніцы штурмавой роты, якая начамі сядзела ў шпіталі каля Алеся, калі яму ўжо аднялі руку і пачалося заражэнне крыві.
Гісторыя пахавання (а яна была няпростая) і памяці. Спевы Алеся Чаркашына з акордамі.
947 views15:15
Адкрыць / каментаваць