Get Mystery Box with random crypto!

КНІГА 'АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН' ГАТОВАЯ! Вялікі дзякуй усім сябрам, які | бабкины валасы

КНІГА "АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН" ГАТОВАЯ!
Вялікі дзякуй усім сябрам, якія дапамагалі ў зборы матэрыялаў для кнігі "Алесь Чаркашын".
Усё. Аддаем кнігу на вёрстку.
Цяпер у кнізе ёсць і сведчанні з юнацтва Алеся - крымінальнага, нефармальнага, футбольнага. Гісторыя нешчаслівага кахання, якое прывяло Алеся да Бога. Ёсць фоты з хросту і групы праслаўлення.
Ёсць гісторыя з берасцейскім тралейбусам, кіроўца якога Алесь Чаркашын уключаў евангельскія спевы ў салоне. Гісторыя вучобы на пастара ў Херсоне, калі ягоная выкладчыца малілася: "Божа! За што мне такі вучань!.."
Гісторыя з Плошчы 2010 года. Гісторыя, як Алесь з камандай вывешваў у Берасці бел-чырвона-белыя сцягі.
Сведчанні з фронту. Падрабязнае, вуснамі сведкаў, апісанне апошняга боя і ранення Алеся Чаркашына. Ёсць расповед дзяўчыны, кіраўніцы штурмавой роты, якая начамі сядзела ў шпіталі каля Алеся, калі яму ўжо аднялі руку і пачалося заражэнне крыві.
Гісторыя пахавання (а яна была няпростая) і памяці. Спевы Алеся Чаркашына з акордамі.