Get Mystery Box with random crypto!

Актывісты БРСМ на пікеце накінуліся на Орду: 'Сколько вам плат | бабкины валасы

Актывісты БРСМ на пікеце накінуліся на Орду: "Сколько вам платят?!" Орда не адказаў (увага!).
Папраўце мяне, калі я нешта ня так разумею. У гэты момант павінная з'явіцца міліцыя і Орду вязаць. Ён не адказаў на пытанне дзевушкі на пікеце! Дзе міліцыянт, які раптам падае на асфальт, я ў вас пытаюся? І, акрамя таго, дзе АМАП у кустах?! Гэта ж крымінал! Мала таго. Таварышы праваахоўнікі. Вы цераеце бдзіцельнасць. За канапай у Орды павінна знаходзіцца ня менш 900 тышч - і гэта адказ на пытанне, колькі яму плацяць. Толькі патрэбна тры групы следчых, абавязкова. Ператрус уначы.