Get Mystery Box with random crypto!

Mova.pro! Вітайце, пампуйце! Тысячы людзей паўдзельнічалі ў я | SAY.BY

Mova.pro! Вітайце, пампуйце!

Тысячы людзей паўдзельнічалі ў ягоным стварэнні! Ці выкарыстоўваецца і ваш голас у распазнаванні беларускага маўлення — ключавой тэхналогіі праекта? Ці, можа, вашым голасам гучаць заданні «Мовы прафесіі»? Альбо гэта вы складалі новую сферу ці праграмавалі, правяралі бэта-версію?

Хіба гэта не цудоўна?

Роўна год таму мы абвясцілі пра пачатак распрацоўкі. Тады мы яшчэ не ведалі ў што гэта выльецца, што мы будзем актываваць беларускую мову ў Common Voice, запускаць donar.by, якім чынам будуць выглядаць заданні і хто такія “донары беларускай мовы”.

І мы не можам вас пакінуць без падарункаў! Напрыканцы кожнага сертыфікацыйнага курса ў Дзень роднай мовы вас чакае сюрпрыз!

Для першых 80 чалавек падарунак —- кава ў беларускіх кавярнях, дзе гучыць родная мова: Над Нямігай, Апостраф кава, Лава Кавы, Лаўндж бар "СЛЭШ".

Абсалютна для ўсіх сфер і без абмежаванняў па колькасці людзей — зніжка 50% у Дзень роднай мовы на хот-догі ад А-100!